Навіны

31 ліпеня 2020

Самай славутай, самай лепшай пастаноўкай Беларусі спектаклем “Паўлінка” завяршае свой 100-ы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Спектакль адбудзецца 31 ліпеня 2020 года а 18.00 у культурнай сталіцы Беларусі - горадзе Ліда....

21 ліпеня 2020

У рамках святкавання 100-га сезона і адмыслова ў рамках праекту “Ліда – культурная сталіца Беларусі” Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа славутую “Паўлінку”. Паказ адбудзецца ў завяршэнні 100-га сезона Купалаўскага...

13 ліпеня 2020
Спадзяемся, летні настрой нашых Паўлінак зачапіў кожнага і вы з асалодай павандравалі разам з намі падчас анлайн-фэсту "Паўлінка на Купалле".
За святочны тыдзень мы паспелі і патанчыць, і сплесці вянок, патрапіць на экскурсіі ў Вязынку...
08 ліпеня 2020
Запіс аднаго з самых папулярных спектакляў з рэпертуара Купалаўскага тэатра “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” пакажуць на экране новага аўтакінатэатра. Убачыць пастаноўку ў новым фармаце можна будзе 10 ліпеня 2020...
07 ліпеня 2020
Сёння знакавы дзень для беларускай культуры — 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся беларускі паэт Янка Купала, імя якога з гонарам носіць наш тэатр.

У кожнай культуры існуюць творцы, якія сваім талентам, глыбокім адчуваннем наваколля праз...
06 ліпеня 2020
Анлайн-фэст “Паўлінка на Купалле” неўзабаве пачнецца! Наша падарожжа па віртуальным фэсце мы правядзем на адмысловай старонцы kupalauski.by.

03 ліпеня 2020

Творчасць Янкі Купалы аб’яднала тэатр і музей, названыя ў яго гонар, для сумеснага праекту “Паўлінка на Купалле”.

Праект рэалізоўваецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Асобная падзяка...
03 ліпеня 2020
Пяцьсот аматараў Купалаўскага тэатра набылі квіткі на спектаклі ліпеньскага рэпертуара.
02 ліпеня 2020

Купалаўскі тэатр арганізуе першы музейна-тэатральны online-фэст! “Паўлінка на Купалле” пройдзе з 6 па 12 ліпеня 2020 года на online-пляцоўках Купалаўскага тэатра - афіцыйным сайце і на YouTube-канале тэатра. Асобны сюрпрыз для гасцей фестывалю...

29 чэрвеня 2020
З 30 чэрвеня па 30 ліпеня даем зніжку 30% на ўсе спектаклі Галоўнай сцэны гэтага сезону.
Нацыянальнае мастацтва — гэта тое, што яднае народ, адлюстроўвае яго настроі, думкі, гісторыю. І ў купалаўскіх спектаклях гэтага досыць!
29 чэрвеня 2020
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы выступіў у якасці партнёра і паказаў у фармаце анлайн запіс спектакля "Вельтмайстар-акардэон" на Х Міжнародным фестывалі аўтарскай песні ў Празе (Чэхія).
23 чэрвеня 2020

Любімы многімі гледачамі Купалаўскага тэатра, адзін з самых знакавых спектакляў з рэпертуару — спектакль “Не мой” — ізноў вяртаецца на сцэну Купалаўскага тэатра. Бліжэйшыя паказы адбудуцца 30 чэрвеня і 2 ліпеня. У першы дзень паказу,...

10 чэрвеня 2020
Пастаянны глядач Купалаўскага тэатра ведае, што кожны наш сезон распачынаецца са славутай "Паўлінкі". А ў гэтым непрадказальным сезоне ў нас з'явілася магчымасць адкрыць яго двойчы.

Наша шаноўная "Паўлінка" ізноў адчыніць...
09 чэрвеня 2020
Цяпер спектаклі Купалаўскага тэатра можна паглядзець дома ў крэслы з кубачкам гарбаты і смачнай цукеркай. І на любой адлегласці ад самога тэатра! Распавядайце сябрам ды знаёмым, запрашайце ў віртуальны тэатр. Спасылка на спектаклі тут.
06 чэрвеня 2020
Вядомы драматург Аляксей Дудараў з тых, каго прынята называць “жывым класікам”. Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго творах пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы. Спектаклі па ягоных п’есах не пакідаюць сцэны...
05 чэрвеня 2020
Сваім хараством і чароўным голасам вось ужо восем гадоў на купалаўскай сцэне Марта радуе гледачоў. Яе ўнутраная прыгажосць пераходзіць і ў сцэнічныя вобразы. Сярод шматлікіх роляў славутая Паўлінка, Зося з "Пана Тадэвуша", Кардэлія ў спектаклі...
05 чэрвеня 2020

Прафесійны камерцыйны тэатр існаваў у Мінску з канца XVIII стагоддзя. Аднак пастаяннага памяшкання ён не меў, таму паказы спектакляў праходзілі ў розных дамах, якія належалі заможным гараджанам, або ў грамадскіх будынках.

Пасля змены шматлікіх...

04 чэрвеня 2020
Лета пачалося з прыемнай навіны —  нашы купалаўцы атрымалі ўзнагароды за заслугі і плённую працу ў галіне мастацтва!
02 чэрвеня 2020
Шаноўныя гледачы!
Паказ спектакля "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", прызначаны на 2 чэрвеня, адмяняецца. Прыносім шчырыя прабачэнні за нязручнасці.

Пры жаданні, квіткі на паказ можна захаваць...
27 мая 2020
29 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя найноўшага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Кароль Лір». Пастаноўку можна будзе ўбачыць бясплатна з любой кропкі Беларусі. Анлайн-паказ праводзіцца ў рамках спецыяльнага...