Толькі на працягу аднаго дня 500 аматараў тэатра набылі квіткі на спектаклі Купалаўскага тэатра

03 ліпеня
Толькі на працягу аднаго дня  500 аматараў тэатра набылі квіткі на спектаклі Купалаўскага тэатра
Пяцьсот аматараў Купалаўскага тэатра набылі квіткі на спектаклі ліпеньскага рэпертуара.

Толькі за 2 ліпеня  бягучага года рэалізаваныя 500 квіткоў на пастаноўкі  Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія запланаваныя ў ліпені бягучага года, што сведчыць аб паступовым вяртанні нашых гледачоў у тэатр.
Найбольшай папулярнасцю сярод аматараў Купалаўскага тэатра ў ліпені карыстаюцца  топавыя пастаноўкі купалаўцаў, сярод якіх «Рэвізор», «Кароль Лір», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Людзі на балоце», «Чорная панна Нясвіжа», неўміручая «Паўлінка», а таксама вяртанне на купалаўскую сцэну спектакля «Не мой». Мы ўдзячныя нашым гледачам, сябрам, якія застаюцца з намі ў гэты складаны, але адначасова святочны для купалаўцаў перыяд стогадовага юбілею.

У межах бяспекі ў тэатры ўведзена абмежаванне на колькасць месцаў (не больш за 100 гледачоў у зале на Галоўнай сцэне з 338 месцаў i не больш за 40 гледачоў на Камернай сцэне з 80 месцаў). Рассадка ажыццяўляецца праз 2 месцы. Напачатку і напрыканцы спектакля праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры.