Віншуем купалаўцаў з узнагародамі!

04 чэрвеня
Віншуем купалаўцаў з узнагародамі!
Лета пачалося з прыемнай навіны —  нашы купалаўцы атрымалі ўзнагароды за заслугі і плённую працу ў галіне мастацтва!
Народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Арнольд Памазан узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Медаль Францыска Скарыны атрымалі артысты Марына Гардзіёнак, Яўгенія Кульбачная, Вольга Няфёдава.
Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана Таццяна Кудзінава, асістэнт рэжысёра асвятляльнага цэха.
Ад сэрца віншуем нашых любых купалаўцаў!

Галерэя: