Навіны

22 мая 2020
Асаблівы вечар адбыўся ў віртуальнай прасторы Купалаўскага тэатра і Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку. Разам з польскімі калегамі нашы купалаўцы ў фармаце анлайн прачыталі фрагменты "Пана Тадэвуша", геніяльнай паэмы ...
20 мая 2020
Купалаўскі тэатр разам з тэатрам імя Аляксандра Венгеркі распачынае ўнікальны праект: упершыню сумесная чытка беларускіх і польскіх акцёраў пройдзе ў анлайн-фармаце
Спасылка на прагляд тут. Трансляцыя пачнецца 21.05 а 20:00.
19 мая 2020
З 27 сакавіка Купалаўскі тэатр распачаў свой выхад у online-прастору, каб заставацца разам з гледачамі нават ва ўмовах адсутнасці магчымасці наведаць тэатр. Оnline-паказы шэрагу спектакляў з архіва тэатра і бягучага рэпертуару, жывыя трансляцыі (“Купалаўскі...
17 мая 2020
Заўтра (18.05) а 17.00 запрашаем паглядзець віртуальнае адкрыццё выстаўкі “Сваякі” да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Глядзіце на сайце музея імя Янкі Купалы.
Зварот ад генеральнага дырэктара Паўла Латушкі...
13 мая 2020
Імя Стэфаніі Станюты з цягам часу набыло шмат ганаровых эпітэтаў: “жывая гісторыя тэатра”, “чалавек-легенда”, “талісман купалаўцаў”. Усе яны верныя. Але і гэтых высокіх вызначэнняў не хапае, каб дакладна перадаць і сонечны чалавечы вобраз,...
10 мая 2020
Апусцілася заслона над сцэнай, закрыліся глядацкія крэслы белай прасцінай і — тэатр перайшоў у анлайн. Сумуем па вас, шаноўныя нашы гледачы. Па вашых усмешках, эмоцыях, апладысментах, па вашай прысутнасці. Мы хутка вернемся ў наш дом.
У Купалаўскі!...
10 мая 2020
Пасля праекту "Чытаць я хацеў" нават мы самі адкрылі для сябе шмат цудоўных твораў і аўтараў. Дзякуй, сябры, што далучаліся да вечаровых купалаўскіх чытанняў і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Што цудоўна, некаторыя слухалі нават сем'ямі! ...
09 мая 2020
У 2015 годзе адбылася прэм'ера знакавага спектакля "Вельтмайстар-акардэон", прысвечага падзеям Другой Сусветнай.
Гэта не проста расповед пра вайну, гэта яшчэ і гісторыя ў асобах пра тое, як хутка і драматычна сышла цэлая эпоха, як незваротна...
09 мая 2020
79 гадоў таму жахлівыя звесткі пра Вялікую Айчынную вайну сустрэлі трупу Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра падчас гастроляў у Адэсе. Выпрабаванні, якія ляглі на шматлікія людскія лёсы моцна адбіліся і на дзейнасці Першага Беларускага дзяржаўнага...
08 мая 2020
8 мая Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы далучыўся да акцыі памяці Вялікай Перамогі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага".  
Супрацоўнікі тэатра ўсклалі кветкі да памятнага знака мінскім падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы...
06 мая 2020
Ён пачаў працаваць у Купалаўскім тэатры ў 1957 годзе адразу пасля вяртання з 20-цігадовай ссылкі. Быў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы. Яго добра памятаюць артысты старэйшага пакалення.
05 мая 2020
Шаноўныя гледачы!
Паказы спектакляў па 17.05 уключна адмяняюцца. Таксама адбудуцца адмены спектакляў "Рэвізор" (20.05), "Пінская шляхта" (21.05), "En souvenir de Шагал" (28/29/30.05, 01/15.06).
...
30 красавіка 2020
 Штогод арганізацыі, калектывы, якія зрабілі значны ўнёсак для краіны, заносяцца на Рэспубліканскую дошку гонару. Па паказчыках за 2019 год Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прызнаны адной з лепшых установаў і мае гонар значыцца на Рэспубліканскай...
22 красавіка 2020
Сябры! Мы вельмі рады падзяліцца з вамі цудоўнай навіной. Другі нумар тэатральнага часопіса “Купалаўскі” выйшаў у свет!
16 красавіка 2020
Хто што робіць зараз дома, а мы забурыліся ў свае хатнія бібліятэкі. А каб вас не пакідаць у адзіноце, мы працягваем выходзіць у анлайн і запрашаем чытаць разам!
15 красавіка 2020
Ва ўмовах, калі гледачы тэатраў не маюць магчымасці наведаць свае любімыя спектаклі, Купалаўскі вырашыў завітаць да кожнага з аматараў тэатральнага мастацтва ў дом - так распачаліся праекты “Купалаўскі online” і “Купалаўскі дома”. У рамках...
14 красавіка 2020
14 красавіка на відэасервісе VOKA адбудзецца сусветны анлайн-паказ спектакля-канцэрта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Вельтмайтстар-акардэон». Пастаноўку можна бясплатна ўбачыць у любой кропцы Беларусі і па-за яе межамі...
11 красавіка 2020
Дарагія нашы гледачы!
У сувязі з рэкамендацыямі эпідэміялагічных службаў паказы спектакляў з 12 па 26 красавіка ўключна пераносяцца.
Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае нас і не здае квіткі, хто далучаецца да нашых анлайн-праектаў...
11 красавіка 2020
Паказ спектакля "Паўлінка" (ЦДА) пераносіцца з 14 красавіка на 10 траўня (у тэатры).
Паказ спектакля "Пінская шляхта" (ЦДА) пераносіцца з 15 красавіка на 21 траўня (ЦДА).
Квіткі будуць дзейныя.

10 красавіка 2020
У нас атрымалася! Наш пашывачны цэх з 6 красавіка часова перакваліфікаваўся і запусціў выраб ахоўных масак не медыцынскага прызначэння на патрэбы 10 гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Агулам для праекта "Нетэатральная маска" за некалькі...