Перанос паказаў з 12 па 26 красавіка ўключна

11 красавіка
Перанос паказаў з 12 па 26 красавіка ўключна
Дарагія нашы гледачы!
У сувязі з рэкамендацыямі эпідэміялагічных службаў паказы спектакляў з 12 па 26 красавіка ўключна пераносяцца.
Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае нас і не здае квіткі, хто далучаецца да нашых анлайн-праектаў і праводзіць вечары «Купалаўскім дома», хто дасылае цёплыя словы і свае архіўныя фота з тэатра. Усім нашым гледачам кажам шчыры дзякуй за разуменне, гэта вельмі важна для нас!

Усе квіткі на дадзеныя спектаклі будуць дзейнічаць да канца 2020 года.
Пры жаданні, квіткі можна здаць да 8 траўня ў касу тэатра на Энгельса 7а з 10.00 да 20.00. Для даведкі +375 (29) 261 21 19 з 10.00 да 18.00.