"Вечар" у Маскве

Дата: 27 кастрычніка 2016 года

Спектакль "Вечар" адзначыў сваё 10-годдзе паказам у Маскве на сцэне Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Паказ адбыўся 27 кастрычніка. Больш інфармацыі пра яго можна паглядзець на сайце Пасольства.

Спектакль "Вечар" пастаўлены ў 2006 годзе народным артыстам Беларусі Валерыем Раеўскім па аднайменнай п'есе Аляксея Дударава. Сцэнаграфію і касцюмы зрабіў народны мастак Беларусі Барыс Герлаван.

У паказе 27 кастрычніка прынялі ўдзел народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед.