З днём работнікаў культуры!

07 кастрычніка
З днём работнікаў культуры!

Паважаныя калегі!

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сардэчна віншуе Вас з прафесійным святам – З Днём работнікаў культуры!

Культура – гэта неад'емная частка жыцця любой дзяржавы. Без развіцця культуры грамадства прыходзіць у заняпад, дэградуе і гіне. А таму мы шчыра жадаем толькі росквіту Вашай прафесіі!
Няхай Ваша праца ніколі не застанецца незаўважанай і дазволіць захаваць культурную спадчыну для будучых нашчадкаў!

Прыміце словы падзякі за вашу працу і бязмежнае служэнне выбраннай справе!
Добрага Вам здароўя, вялікіх дасягненняў, маральнага задавальнення ад атрыманых вынікаў і вялікага асабістага шчасця!