Віншуем з юбілеем Аляксандра Падабеда
30 мая
Сёння Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Падабеду спаўняецца 65 год.
Юбілей акцёр адзначыць на сцэне – ў спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Пан Тадэвуш" па творы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна выконвае ролю Суддзі.
Купалаўцы віншуюць Аляксандра Станіслававіча з 65-годдзем, зычуць плённых тэатральных сезонаў, якія яшчэ наперадзе, і прапануюць узгадаць тыя, што ўжо былі!