З днём нараджэння, паважаны Аляксандр Віктаравіч!

27 верасня
З днём нараджэння, паважаны Аляксандр Віктаравіч!

27 верасня 2022 года калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сардэчна віншуе з Днём Нараджэння генеральнага дырэктара тэатра - Шастакова Аляксандра Віктаравіча!

Паважаны Аляксандр Віктаравіч!
Сардэчна віншуем Вас З Днём Нараджэння!
Вы ўзначальваеце адзін з вядучых тэатраў нашай краіны - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На сцэне тэатра ззяюць не толькі майстры, але і ўпэўнена набывае прызнанне і папулярнасць маладое пакаленне.
Вялікая заслуга гэтых дасягненняў належыць Вам, паважаны Аляксандр Віктаравіч. Дзякуючы вашай энергіі атрымоўваецца вырашаць самыя складаныя задачы і дасягаць пры гэтым поспехаў.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за развіццё слаўных традыцый тэатральнага мастацтва і ад усёй душы жадаем натхнення, аптымізму, і поспехаў у абраным шляху!