Рыхтуем другі выпуск Купалаўскага часопісу

18 сакавіка
Рыхтуем другі выпуск Купалаўскага часопісу
Мы тут заселі ў архівы, каб неўзабаве паказаць вам штосьці вельмі цікавае - другі нумар Купалаўскага часопіса!

У нашага натхнення магутны выток: беларускі мастак і пісьменнік Адам Глобус падарыў нам сваю карціну з выявай тэатра (і ружовай аблачынкай)! І неяк так усё супала, бо самі мы даўно адчуваем, што вакол тэатра бурапеніць вір абсалютна разнастайных (а часам і парадаксальных) падзей. Так што ў наступным нумары будзем глядзець на горад вачыма ружовай аблачынкі над Купалаўскім тэатрам. І гэта, натуральна, толькі маленькая частка ўсёй задумы.
У камандзе стваральнікаў Вольга Кулікоўская, Насця Камінская, Вольга Бабкова, Ірына Сцяклова, Марыя Пушкіна, Аляксей Стрэльнікаў, Каця Трус, Адам Глобус і сам тэатр.

Выявы - карціна Адама Глобуса, архіў Купалаўскага тэатра, фота Д.Маслія

Галерэя: