Прэм'ера спектакля "Апошні атракцыён"!
ПРЭМ’ЕРА!
27 снежня адбылася прэм’ера спектакля “Апошні атракцыён” у рэжысёрскай пастаноўцы заслужанага артыста Расіі Андрэя Завадзюка.
Спектакль "Апошні атракцыён" паводле п'есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера. Гэтая захапляльная гісторыя разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве пані б'юцца аб заклад і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забороненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым сконцыцца гэтая амаль смяротная гульня? Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзеце на спектакль. "Апошні атракцыён" - спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і паразуіменне...
Галоўныя ролі выконваюць народны артыст Беларусі Тамара Міронава і мастацкі кіраўнік, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава.
Наступныя паказы адбудуцца 11 і 20 студзеня!
Запрашаем!