Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з БДПУ

30 верасня
 Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з БДПУ

Сёння адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім.М.Танка. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ "Праз мастацтва – да культуры будучых педагогаў" і напярэдадні Дня настаўніка.

Свае подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Віктаравіч Шастакоў і першы прарэктар БДПУ Святлана Іванаўна Копцява.

Дагавор прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы папулярызацыі тэатральнага мастацтва, арганізацыю сумесных мерапрыемстваў, выстаў, творчых сустрэч.