Падарунак для наступнага пакалення купалаўцаў і для аднаго з нашых падпісчыкаў! Юбілейны здымак трупы.

19 верасня
Падарунак для наступнага пакалення купалаўцаў і для аднаго з нашых падпісчыкаў! Юбілейны здымак трупы.

Падарунак для наступнага пакалення купалаўцаў і для аднаго з нашых падпісчыкаў!
Наш пікнік 21 верасня распачнецца з гістарычнага моманту: у 12.00 перад галоўным уваходам у тэатр для супольнага фотаздымка збярэцца ўся купалаўская трупа. Лёгкі пстрык - і вось мы ўжо ўсміхаемся наступным тэатральным пакаленням, трымаючы спінку і марку, натхнёныя і ўрачыстыя! Запрашаем усіх папрысутнічаць пры гэтым моманце, бо пасля агульнага здымка трупы ў вас будзе магчымасць выхапіць сваіх любімых акцёраў, узяць аўтограф і шчоўкнуцца індывідуальна.

А нашым падпісчыкам у сацыяльных сетках мы дорым унікальны шанец застацца ў купалаўскай гісторыі: з нашых старонак у Facebook, Instagram альбо Vkontakte неабходна зрабіць рэпост запісу пра юбілейны здымак на сваю старонку, і хто збярэ больш падабаек пад сваім перапостам, таго мы запросім зняцца разам з трупай на юбілейны здымак. Бо нашыя гледачы - гэта неад'емная частка вялікага купалаўскага летапісу! Будзьма разам у юбілей і далей, і далей!
#купалаўскаму100