Міжнародны дзень абароны дзяцей на сцэне Купалаўскага тэатра!

01 чэрвеня
Міжнародны дзень абароны дзяцей на сцэне Купалаўскага тэатра!

Сёння на Купалаўскай сцэне ў гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей трупа нашага тэатра падарыла маленькім фанатам тэатральнага мастацтва нашу чароўную казку «Гісторыя шакаладнага дрэва».

Маленькія сябры Купалаўскага тэатра атрымалі не толькі шмат задавальнення ад пастаноўкі, але і падарункі : Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сумесна з выдавецтвам "Народная асвета" падрыхтаваў сюрпрыз для сваіх юных гледачоў і ў канцы спектакля падарыў ім цудоўныя дзіцячыя кніжкі