Купалаўцы адсвяткавалі юбілей Івана Мележа
25 лютага
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы паказам спектакля "Людзі на балоце" адсвяткавалі юбілей народнага пісьменніка БССР Івана Мележа.
Сёлета яму споўнілася б 95 год. Як і рэжысёру Барысу Эрыну, які разам з Зінаідай Браварскай і Галінай Уладамірскай у 1965 годзе ўпершыню паставіў на купалаўскай сцэне найвядомейшы раман Івана Мележа.
- Зінаіда Іванаўна працавала з сям'ёй Глушакоў, Галіна Іванаўна - з Дзятлікамі, разам усё збіраў Барыс Уладзіміравіч, - расказвае народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, для якога роля Васіля ў той пастаноўцы стала зорнай. - На жаль, шмат з тых людзей, што рабілі з намі гэты спектакль, ужо пайшлі з жыцця. Але нам вельмі дарагая памяць пра іх і пра нашую працу. Амаль дваццаць год ішоў гэты спектакль.
З 2012 года ў рэпертуары Купалаўскага зноў з'явіліся мележаўскія "Людзі на балоце" ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева. Бліжэйшы паказ адбудзецца 6 красавіка.
Відэа:
Загрузка плеера
Загрузка плеера