Купалаўская ялінка
29 снежня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта правялі сумесны дабрачынны навагодні ранішнік для дзяцей горада Мінска. Афіцыйным партнёрам мерапрыемства стала кампанія “ДЫЯР-плюс”, якая падрыхтавала для кожнага маленькага гледача навагодні падарунак.
Купалаўскі ранішнік – гэта каля трох соцень хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго горада, Дзед Мароз, казачныя навагоднія героі, баль-маскарад і чароўнае падарожжа ў краіну цудаў. Яскравая музычная пастаноўка “Крышталёвы туфлік” падарыла ўсім удзельнікам мерапрыемства святочны настрой. Прэм’ера спектакля адбылася ў лістападзе 2016 года. У Купалаўскім даўно не было дзіцячых пастановак. Мы арыентаваліся на больш дарослую аўдыторыю, але з цягам часу прыйшлі да высновы, што нашы гледачы даўно і з нецярпеннем чакалі спектакляў для сямейнага прагляду. “Крышталёвы туфлік” – гэта баль-маскарад для дарослых і дзяцей ад 4 год.
Гасцямі Купалаўскай ялінкі сталі дзяўчаты і хлопчыкі з дзіцячых дамоў, апякунскіх і шматдзетных сем’яў, а таксама адораныя дзеці горада Мінска. Мэта нашага дабрачыннага ранішніка была самая простая – падарыць маленькім гледачам частку цуда ў гэты асаблівы навагодні час. Так і адбылося: Купалаўскі тэатр напоўніўся галасамі соцень адданых гледачоў, якія суперажывалі прыгодам Папялушкі і захапляліся ўбранствам Каралеўскага палаца ў краіне казак.
“Нам было важна падарыць дзецям святочны настрой і крыху цудаў, каб светлыя ўспаміны пра гэты чароўны дзень засталіся ў кожнага і каб Купалаўскі асацыяваўся ва ўспамінах з радасцю і цеплынёй”, – сказаў дырэктар тэатра Павел Палякоў.
Асобную падтрымку ў стварэнні дзіцячага свята нам прадставіла кампанія “ДЫЯР-плюс”. Дзякуючы ўсебаковай дапамозе кампаніі ўсе маленькія гледачы атрымалі пасля спектакля салодкія падарункі. Кампанія “ДЫЯР-плюс”, якая акурат займаецца пастаўкай навагодніх падарункаў для арганізацый, кампаній і прафсаюзных камітэтаў, ласкава пагадзілася надаць нашаму святу самы сапраўдны салодкі прысмак.
“ДИАР-плюс”: