Галоўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

13 мая
Галоўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дарагія беларусы, паважаныя суайчыннікі! Шчыра віншуем вас у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэта дзяржаўнае свята, якое штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Герб, гімн і сцяг з'яўляюцца сімваламі нашай незалежнасці, нацыянальнай самабытнасці і самых важных якасцей беларускага народа: шчырасці, мужнасці, працавітасці, міралюбнасці. Няхай гэтае свята яшчэ больш з'яднае ўсіх беларусаў і ўмацуе ў нас глыбокае пачуццё павагі да роднай зямлі і адказнасці за яе!
Са святам!