ФЕСТЫВАЛЬ АСТРОЎСКАГА

17 красавіка
ФЕСТЫВАЛЬ АСТРОЎСКАГА

14 красавіка на сцэне Малага тэатра (г. Масква) Купалаўскі тэатр паказаў інтэрпрэтацыю п'есы "Гарачае сэрца" знакамітага драматурга А.Астроўскага ў пастаноўцы В.Ераньковай. Спектакль быў прадстаўлены ў межах міжнароднага фестывалю "Астроўскі ў доме Астроўскага". У гэты дзень зала Малага тэатра сабрала мноства прыхільнікаў беларускай культуры, а таксама тэатралаў, якія пажадалі пачуць беларускую мову на адной з галоўных пляцовак свету.