Да хуткай сустрэчы, качалаўцы!

26 верасня
Да хуткай сустрэчы, качалаўцы!
Сённяшні дзень - апошні дзень гастроляў Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І.Качалава.
Гэтыя два тыдні прайшлі для нас як адно імгненне. Падчас спектакляў "Шалёны дзень, альбо Жаніцьба Фігаро", "Рэвізор", "Пыл у вочы", "Скрыпач на даху", "Калі запаляцца ліхтары" і "Баль злодзеяў", якія на старэйшай сцэне Беларусі паказалі качалаўцы, мы разам з іх персанажамі смяяліся і плакалі, перажывалі хвілінкі сапраўднага шчасця і шукалі выйсце са складаных жыццёвых сітуацый. Нам палюбіліся вынаходлівы Фігаро, абаяльная лэдзі Хэф, добры Тэв'е-малочнік, дасціпная мадам Рацінуа, красамоўны Іван Хлестакоў і ўсе іншыя дзеючыя асобы.
Мы ўжо чакаем, калі прыйдзе час адпраўляцца на гастролі на ІІІ Качалаўскі фестываль у Казань, дзе мы зноў сустрэнем нашых дарагіх сяброў! У падарунак мы прывязем нашу любімую "Паўлінку", нашу візітоўку, якую пакажам у Татарстане двойчы. Кажуць, казанцы так жадаюць пазнаёміцца з "Паўлінкай", што ўжо раскупілі ўсе білеты! Што ж, да новай сустрэчы, качалаўцы, да хуткай сустрэчы!