Аляксандр Віктаравіч, віншуем з юбілеем!

27 верасня
Аляксандр Віктаравіч, віншуем з юбілеем!
Гэтым сонечным днём калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю віншуе з днём нараджэння Шастакова Аляксандра Віктаравіча, генеральнага дырэктара тэатра!

Менавіта дзякуючы Аляксандру Віктаравічу зараз Купалаўскі тэатр, быццам казачны фенікс, перажывае адраджэнне: на старэйшай сцэне Беларусі з'яўляюцца новыя бліскучыя спектаклі, таленавітыя акцёры і рэжысёры маюць магчымасць выражаць сябе і жыць у творчым пошуку, у будынку тэатра праходзяць шматлікія культурныя мерапрыемствы, творчыя сустрэчы, фестывалі і гастролі, падчас якіх у зале няма вольнага месца. Пры гэтым захоўваюцца традыцыі Купалаўскага тэатра, вялікая павага да артыстаў. Купалаўскі тэатр не стаіць на месцы, а развіваецца разам з тэатральным мастацтвам і з усёй сучаснай Беларуссю!

Аляксандр Віктаравіч, шчыра дзякуем Вам за тое, што так клапоціцеся пра дабрабыт Купалаўскага тэатра! Жадаем Вам здароўя, натхнення, імкнення рухацца толькі наперад, няхай кожнае новае "заўтра" будзе шчаслівым!