Навіны

14 студзеня 2020
Напярэдадні старога Новага года прыўкрасная купалаўская артыстка Валянціна Гарцуева была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Шчыра віншуем!
Фота: Раман Каліноўскі
28 снежня 2019
Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы абвяшчаюць конкурс рэцэнзій на спектаклі “Я – тэатрал!” сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй, а таксама навучэнцаў устаноў...
27 снежня 2019
Сёння спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай. У нас поўным ходам ідзе падрыхтоўка да памятнай вечарыны, а як падрыхтавацца найлепш? Вядома ж, занурыцца ва ўспаміны! А Галіну Кліменцьеўну ў тэатры згадваюць вельмі часта і надзвычай чула....
25 снежня 2019
Сябры, з Калядамі і надыходзячым Новым годам вас! Гэты насычаны, яскравы год сканчваецца, і мы вельмі радыя, што вы правялі яго з намі. Пакрысе рушым у новы і чаканы 2020! Жадаем, каб ён вам прынёс шмат радасці і цудаў, добрага настрою і прыемных падзей....
11 снежня 2019
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адзінагалосна падтрымала ініцыятыву Купалаўскага тэатра аб неабходнасці надання “Паўлінцы” Льва Літвінава...
09 снежня 2019
ХIV Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" прайшоў у Гомельскім абласным драматычным тэатры. У гэтым годзе свае спектаклі прадставілі пяць краін-удзельніц: Беларусь, Грузія, Украіна, Польшча і Расія.
09 снежня 2019

7 снежня 2019 года спектакль «Вечар» сабраў больш за 550 жыхароў Салігорску. Паказ спектакля быў прымеркаваны да 100-годдзя легендарнай зямлячкі, народнай артысткі СССР Галіны Макаравай.

06 снежня 2019

5 і 6 снежня 2019 года Купалаўскі тэатр вярнуўся ў Францыю і працягнуў слаўную гастрольную традыцыю! Найстарэйшы тэатр Беларусі ўжо прэзентаваў у Парыжы беларускую класіку (“Пан Тадэвуш” у 2014 годзе), адну з самых вядомых французскіх ...

06 снежня 2019

3 снежня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі горад Гомель і паказаў на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра спектакль “Рэвізор” у рамках міжнароднага фестываля “Славянскія тэатральныя сустрэчы”....

06 снежня 2019
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа адзін з самых папулярных спектакляў са свайго рэпертуара ў Вільні. Спектакль-лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў трох намінацыях – “Рэвізор” – пройдзе 19 студзеня 2020 года...
04 снежня 2019

У сувязі са змяненнем фармату «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» і яго трансфармацыяй у Венскі баль у Палацы Незалежнасці госці балю, які планаваўся да правядзення 14 снежня, атрымаюць запрашэнне на эксклюзіўную прэм’еру новага ...

04 снежня 2019
У снежні 2019 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы арганізуе дадатковыя паказы трох аншлагавых спектакляў з рэпертуара Галоўнай сцэны.
03 снежня 2019

Арганізатары “Венскага балю з А1 у Купалаўскім”, правядзенне якога было запланавана на 14 снежня 2019 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паведамляюць аб правядзенні мерапрыемства ў новым фармаце.
...

02 снежня 2019
29 лістапада 2019 года а 10.00 у гатэлі “Еўропа” адбылася прэзентацыя першага нумара “Купалаўскага часопіса”. Падчас прэс-сняданку генеральны дырэктар Павел Латушка распавёў пра новыя праекты тэатра, якія тэатр рэалізуе ў 100-м сезоне,...
26 лістапада 2019
Музыка з'яўляецца глабальнай часткай нашага жыцця. Лістападаўскі канцэрт прайшоў для навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжу, які праводзіць "Музычныя аўторкі".
22 лістапада 2019
21 лістапада да дабрачыннага праекта “Купалаўскі адкрывае сэрцы” далучыліся дзеці з парушэннем слыху з Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. Каля 20 падапечных паглядзелі спектакль “Вечар” у пастаноўцы Валерыя Раеўскага...
18 лістапада 2019
На днях у Міністэрстве культуры адбылася адкрытая абарона рэжысёрскіх праектаў. Дзесяць з іх будуць створаныя пры фінансавай падтрымцы Мінкульта ў бліжэйшыя тры гады.
Купалаўскі акцёр і рэжысёр Раман Падаляка, ужо вядомы гледачу сваім спектаклем...
16 лістапада 2019
Тры аншлагавых спектаклі паказаў Купалаўскі тэатр у Лідзе і Мінску 15 лістапада.
14 лістапада 2019
15 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведае з гастролямі горад Ліду са спектаклем ART. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна будзе паказаны у гарадскім Палацы культуры.
06 лістапада 2019
У 100-м юбілейным сезоне Купалаўскі тэатр працягвае дабрачынны праект “Купалаўскі адкрывае сэрцы” для шматдзетных і няпоўных сем'яў, дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.