Экскурсія па тэатры

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прапануе групавыя экскурсіі па глядацкай і закуліснай частках будынка. Падчас экскурсіі вы пачуееце расповед пра гісторыю  тэатра, даведаецеся  хто і якім чынам прымае ўдзел у стварэнні кожнага спектакля і, канешне, убачыце ўсе таямніцы  закулісся: ад бутафорскага цэха да грымёрак і пульта памрэжа. Падарожжа па лабірынтах тэатра разлічана на гадзіну і зацікавіць як малых тэатралаў, так і сталых аматараў Купалаўскага. Тэатр – гэта надзвычай складаны механізм, які прыводзяць у рух любоў і прафесіяналізм дзясяткаў спецыялістаў. І мы хочам, каб нашы гледачы мелі магчымасць далучыцца да гэтай магіі. Пасля такой вандроўкі ў Купалаўскім тэатры вы будзеце адчуваць сябе як дома ў добрых сяброў.

Запісацца на экскурсію, даведацца пра кошты і  падрабязнасці можна ў адміністратараў тэатра па тэл.: +375 17 365-39-02, +375 17 378-89-31

Будзем надзвычай рады вас бачыць!