Казка аб мёртвай царэўне... (6+)
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык | Павел Марыніч |
Мастак-пастаноўшчык | Ілья Падкапаеў |
Прэм'ера – 11 ліпеня 2023
Працягласць – 1 гадзіна

“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне...” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.
Ролі выконваюць:
-
ЦарэўнаГанна Мешчаракова
-
ЕлісейБарыс Цяцёркін
-
МачыхаТаццяна Гулевіч
-
ЦарАляксандр Даманцэвіч
-
ЦарПавел Дракін
-
ЦарыцаІнэса Іскакава
-
Старэйшы асілакАляксандр Даманцэвіч
-
Старэйшы асілакПавел Дракін
-
ЧарнаўкаМарыя Аўтушка
-
ЖабрачкаТаісія Ввядзенская
-
СонцаАлена Мазгова
-
МесяцБарыс Цяцёркін
-
Малодшы асілак, ВецерАнтон Нікішын
-
Пушкін, Сярэдні асілакСяргей Бірульчык
-
Малодшы асілакІлья Крук
-
ВецерСяргей Бірульчык
Прэса:
лiпень 2023
чэрвень 2023
травень 2023