РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ "ПЕРАМОГА"

Фетываль «Перамога»

У перыяд з 29 красавіка па 16 мая 2023 года ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, упершыню пройдзе Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. У ліку арганізатараў  фестывалю –Міністэрства культуры, абласны выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і дзяржаўная установа “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”. Галоўнымі мэтамі правядзення фестывалю “Перамога” арганізатары называюць патрыятычнае выхаванне грамадзян, папулярызацыю лепшых спектакляў патрыятычнай тэматыкі і заахвочванне творчых работнікаў, якія ажыцяўляюць пастаноўку спектакляў патрыятычнай тэматыкі.

У межах фестывалю гледачу пакажуць толькі лепшыя пастаноўкі, спецыяльна адабраныя рэспубліканскай экспертнай камісіяй па тэатральным мастацтве з пераліку спектакляў, пастаўленых зарэгістраванымі ў Рэспубліке Беларусь тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі, іншымі арганізацыямі культуры розных формаў уласнасці, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць прафесійную творчую дзейнасць, звязаную з пастаноўкай спектакляў, за 2020-2023 гг. (згодна з загадам Міністэрства культуры ад 24 сакавіка 2021 г. № 39). Кожная пастаноўка з прапанаваных гледачу абяцае быць насычанай падзеямі, бязмяжна эмацыянальнай, часам жудаснай, як і сама вайна, але і бясконца кранальнай. Гледача чакаюць непаўторныя эмоцыі!

Спектаклі мінскіх тэатраў, якія будуць мець удзел у фестывалі, адбудуцца на іх уласных сцэнічных пляцоўках, а тэатральныя калектывы, якія падчас фестывалю будуць гасцямі сталіцы, пакажуць свае спектаклі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У праграме фестывалю пералічаны не толькі даты і час, калі можна будзе наведаць спектакль пэўнага тэатральнага калектыву. Туды ж уваходзяць наступнае абмеркаванне пастановак і выніковы “круглы стол” па тэме “Вялікая Айчынная вайна ў сучасным тэатральным мастацтве Беларусі”. Кожны тэатральны калектыў з ліку ўдзельнікаў фестывалю “Перамога” будзе адзначаны дыпломам удзельніка.

29.04 | субота, 18.00
30.04 | нядзеля, 18.00
02.05 | аўторак, 18.00
03.05 | серада, 18.00
05.05 | пятнiца, 19.00
06.05 | субота, 19.00
14.05 | нядзеля, 18.00
16.05 | аўторак, 18.00

Сродкi масавай iнфармацыi аб фестывалi:





Инструкция о порядке организации