Генадзь Аўсяннікаў

Народны артыст СССР (1991), Народны артыст БССР (1974).

Нарадзіўся 19 лютага 1935 года ў Магілёве.

У 1953 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на курс К.Н. Саннікава.

У 1957 годзе шэсць выпускнікоў ВНУ, сярод якіх быў і Аўсяннікаў, былі прыняты ў Купалаўскі тэатр, у якім Генадзь Сцяпанавіч служыць і па сённяшні дзень.

За гэтыя гады ён сыграў амаль 90 роляў беларускага, рускага, класічнага і замежнага рэпертуару ў кіно і родным тэатры. Шмат гадоў плённа супрацоўнічае з беларускім радыё і тэлебачаннем, стварыў шэраг яркіх вобразаў у кіно ("Доўгія вярсты вайны", "Полымя", "Апошняе лета дзяцінства" і іншыя).


Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988) — за ролю Мурашкі ў спектаклі «Мудрамер» М. Матукоўскага.


Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. 


Ордэн "Знак Пашаны". 


Медаль Францыска Скарыны (1995). 


Ордэн Францыска Скарыны (2006). 


Сярэбраны медаль імя А. Папова. 


Дыплом пераможцы фестывалю «Артыст канца XX стагоддзя» (Масква, 2000) — за ролю Аўдзея ў спектаклі «Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») В. Бутрамеева.


У бягучым рэпертуары выконвае ролі:



Галерэя: