Ала Ельяшэвіч
Заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым (1999)
Нарадзілася 27 мая 1949 года ў Мінску.
У 1971 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Актрыса драмы і кіно" (курс У.А.Маланкіна). Працуе ў тэатры з 16 сакавіка 1972 года.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Бона Сфорца ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Суседка ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Пані Конці ("Час жыцця" О. Заградніка).