Зімовыя гастролі Купалаўскага

Дата: снежань 2019-студзень 2020
Купалаўскі тэатр працягвае актыўна гастраляваць па рэгіёнах Беларусі і па замежжы, наведваючы разнастайныя пляцоўкі і прымаючы ўдзел у тэатральных фестывалях.
    3 снежня на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра ў межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы” будзе паказаны спектакль “Рэвізор” у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Тэмы, якія ніколі не перастануць быць актуальнымі, незалежна ад часу і месца.
    5 і 6 снежня мы прадставім пастаноўку “Ураджай” у Парыжы на пляцоўцы Espace Beaujon. Спектакль створаны паводле п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко – гэтае імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце. Аўтар "новай драмы" Павел Пражко праз банальныя і абсурдныя сітуацыі пераварочае позірк на глабальныя праблемы ў сучасных рэаліях. Ягоныя п’есы былі перакладзены на замежныя мовы, у тым ліку на французскую, і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі.
   7 снежня легендарны спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага з Генадзем Аўсяннікавым, Зінаідай Зубковай і Аляксандрам Падабедам пройдзе ў Салігорску. Паказ спектакля будзе прымеркаваны да 100-годдзя выбітнай артысткі Галіны Макаравай.

  19 студзеня паказ знакамітага “Рэвізора” адбудзецца ў старажытнай Вільні на пляцоўцы Рускага драматычнага тэатра ў Літве.
  22 студзеня пастаноўку “Ураджай” гледачы змогуць пабачыць у Маскве.

Галерэя: