Шклоў і Салігорск, мы дзякуем Вам!
Дата: Студзень 2022
25 і 29 студзеня прайшлі гастролі Купалаўскага тэатра ў гарадах Шклоў і Салігорск са знакамітай камедыяй Янкі Купалы "Паўлінка"! Артысты і музыканты былі рады прынесці тэатральнае свята ў такія розныя гарады нашай краіны і падарыць усё цяпло беларускага народа ўдзячнаму гледачу! Да хуткіх сустрэч!