Брэст, Беларусь

Дата: 19 верасня 2015 года
"Паўлінка", фестываль "Белая вежа" ў Брэсце
   
Спектаклем "Паўлінка" Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы закрывае 19 верасня 2015 года праграмму XX Міжнароднага тэатральнага фестываля “Белая вежа” ў Брэсце, што распачнецца там 11 верасня.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць усе тэатры, што ўжо атрымалі калісьці Гран-пры на "Белай вежы". Купалаўцы сталі першымі трыумфатарамі тэатральнага форуму ў 1996 годзе са спектаклем "Ідылія" паводле п'есы "Сялянка" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Затым паказвалі ў Брэсце "Князя Вітаўта", "Беларусь у фантастычных апавяданнях", "Чычыкава", "Сымона-музыку", "Макбет" і "Вяселле".

Галерэя: