"Вяселле" і "Не мой" - гастролі ў Пекіне

Дата: 28 лютага - 08 сакавіка 2014
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы вярнулася з гастроляў у Кітаі, дзе купалаўцы адкрывалі Пекінскі вясновы тэатральны фестываль. На сцэне Народнага мастацкага тэатра Пекіна тэатр прадставіў два спектаклі - "Вяселле" па А. Чэхаву і "Не мой" па А. Адамовічу. Кожную пастаноўку паказалі па тры разы. Дагэтуль у Кітаі бачылі толькі беларускі балет.

Галерэя: