Купалаўскія прэм'еры для бабруйскага глядача!

Дата: 12 лютага

12 лютага 2022 года Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.М.Дуніна-Марцінкевіча і прадставіў свае новыя прэм’ерныя спектаклі: “Гісторыя шакаладнага дрэва” для дзяцей і “Жаніцьба” для дарослага гледача. Спакушаныя тэатральныя гледачы Бабруйска з яго шчырасцю і ўдзячнасцю зноў сустрэлі нашых артыстаў з характэрнай цяплынёй і адкрытасцю да новых імёнаў у афіше нашага тэатра. Асаблівыя словы падзякі мы выказваем кіраўніцтву Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.М.Дуніна-Марцінкевіча за іх прафесіяналізм і шчырасць. Да хуткіх сустрэч!