Мы дзякуем усім партнёрам, якія падтрымліваюць тэатральнае мастацтва ў гэты час

Дата:

100-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – вельмі важная падзея не толькі для ўсіх тэатралаў, але і для ўсіх, хто любіць беларускую культуру. Менавіта да гэтага знакавага юбілею мы запланавалі шэраг мерапрыемстваў, якія маглі б расказаць пра каштоўнасць нацыянальнага тэатра і яго знакавасць для нацыянальнай культуры.

Купалаўскі тэатр вельмі ўдзячны сваім партнёрам, якія робяць унёсак у развіццё першага беларускага драматычнага тэатра краіны, падтрымліваюць нашыя праекты і ініцыятывы. Нас звязвае з кожным партнёрам плённае супрацоўніцтва і агульнае жаданне развіваць беларускую культуру. Мы спадзяемся, што наша агульнае супрацоўніцтва стане яркім прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры.

На жаль, у гэты час тэатры па ўсім свеце перажываюць не самы спрыяльны перыяд. І Купалаўскі выкарыстоўвае ўсе дадатковыя магчымасці, каб заставацца разам са сваімі гледачамі. У гэты час любая падтрымка для нацыянальнага тэатра вельмі важная і каштоўная. І мы шчыра ўдзячныя партнёрам за тое, што яны працягваюць падтрымліваць Купалаўскі тэатр і рэалізацыю новых праектаў.

Наш тэатр – дзяржаўная ўстанова, якая атрымлівае асноўную падтрымку з боку дзяржавы, але, дзякуючы падтрымцы партнёраў, у тэатра з’яўляецца дадатковая магчымасць ажыццяўляць новыя праекты:

  • “Тэатральны пікнік” да адкрыцця 100-га сезона Купалаўскага тэатра ў Аляксандраўскім скверы;
  • Выданне часопіса “Купалаўскі” – першага і адзінага часопіса, які выдаецца драматычным тэатрам;
  • Выданне дзвюх кніг да 100-годдзя Купалаўскага, прысвечаных гісторыі і сцэнаграфіі тэатра;
  • Праекты “Купалаўскі online” і “Купалаўскі дома”, а таксама “Чытаць я хацеў!”;
  • 10 відэаролікаў “Тэатральнае мастацтва – нацыянальная каштоўнасць краіны”;
  • Гастролі ў Францыі, Літве, Польшчы, Расіі, а таксама ў шэрагу беларускіх гарадоў;
  • Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэатра;
  • Вядзецца падрыхтоўка новых праектаў да святкавання 100-годдзя тэатра: “Музейна-тэатральны online фэст “Паўлінка на Купалле” (з 6 па 12 ліпеня 2020 года), пастаноўка “100 год тэатру імя Янкі Купалы. Святочны вечар” (з 14 па 16 верасня 2020 года), фотапраект “100 партрэтаў купалаўцаў” (верасень 2020 года);
  • Дафінансаванне прэм’ернай пастаноўкі “En souvenir de Шагал”.

Мы шчыра ўдзячныя генеральнаму партнёру тэатра – кампаніі Mastercard і генеральнаму партнёру 100-га сезона – кампаніі А1.

Асобны дзякуй нашым партнёрам:

ААТ “Банк БелВЭБ”;
Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства “Белдзяржстрах”;
СБА ЗАСТ “Купала”;
ЗАО “Ідэя Банк”;
ЗАО “СК “Белрасстрах”;
ТАА “ЗІКА-ЗОРКА ГРУП”;
ААТ “Белаграпрамбанк”;
ЗТАА “Лукойл Беларусь”;
ААТ “Беларусбанк”;
ААТ “Пріорбанк”;
Група кампаній “А-100”;
ААТ “Белаз”;
РУП “Белэксімгарант”;
УП “Дыяконія”;
Група Кампаній “Інтэрпэйпер” (ІП “Мюнікс”);
EPAM Systems;
ТАА “МаналітПрамІнвест”;
Адвакацкае бюро “SBH law offices”;
СААТ “Камунарка”;
УП “Мінскі холадакамбінат №2”;
Група Кампаній “ПС АЎТО ГРУП”;
Асацыяцыя міжнародных фармацэўтычных вытворцаў.