Жаночы твар вайны

14 мая
Жаночы твар вайны

Сёння 14 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы праходзіць мемарыяльны вечар "Гістарычная памяць: жаночы твар Перамогі". З 2019 года Беларускі саюз жанчын рэалізуе праэкт "Жаночы твар Перамогі", накіраваны на асвятленне ролі жанчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета ў цэнтры ўвагі - дзеячы культуры і мастацтва. Са сцэны Купалаўскага тэатра гучаць гісторыі пра жыццё і творчы шлях жанчын творчых прафесій, якія ў вайну падтрымлівалі песняй, літаратурным словам байцоў на франтах і ў шпіталях, выступалі ў тыле, падымаючы баявы дух, дорачы надзею і веру ў перамогу.