З Новым 2022 годам!

31 снежня
З Новым 2022 годам!

Паважаныя гледачы! 

Ад усяго калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы мы віншуем Вас З Новым 2022 годам!

Спадзяемся, што ў гэтым годзе наш тэатр падарыў вам толькі шчырыя пачуцці, яскравыя эмоцыі і памятныя вечары ў нашай творчай атмасферы.

Няхай у навагоднюю ноч споўняцца ўсе вашы жаданні і мары, а мы, у сваю чаргу, будзем працягваць радаваць вас новымі спектаклямі і толькі сапраўднымі пачуццямі і эмоцыямі, бо калі палюбіў, то гэта назаўсёды!