Спектакль "Чайка" ў Кітаі
28 лістапада
Спектакль "Чайка" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна адправіўся ў вялікае падарожжа ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Пяць паказаў у чатырох гарадах - Чжухай, Гуанчжоў, Сямынь і Цзінань. Усе выступы - на велізарных пляцоўках. Адна з іх знакаміты Оперны тэатр Гуанчжоў.
Купалаўскі з'яўляецца сябрам Міжнароднай лігі тэатраў "Шаўковы шлях", якая была створана кіраўніцтвам КНР з мэтай пашырэння творчых кантактаў паміж краінамі ўсяго свету. Гастролі спектакля "Чайка" - першае мерапрыемства беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў рамках дзейнасці Міжнароднай лігі.
Аднак гэта не першы выезд Купалаўскага ў Кітай. У 2014 годзе ў Пекіне адбыліся вялікія гастролі тэатра з выступамі на Пекінскім вясновым тэатральным фестывалі.