Сход калектыву тэатра.

19 студзеня
Сход калектыву тэатра.

19 студзеня, а 11 гадзіне адбылася сустрэча калектыву дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" разам з старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, членам Канстытуцыйнай камісіі Бугровым Андрэем Аляксандравічам, пракурорам Ленінскага раёна горада Мінска Лук'янавым Дзмітрыем Леанідавічам, старшынёй Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Шчаковічам Аляксандрам Уладзіміравічам і начальнікам Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь Дрыгай Ірынай Уладзіміраўнай. На працягу сустрэчы абмяркоўваліся пытанні па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Большая частка пытанняў работнікаў калектыву была прысвечана ахове здароўя грамадзян. Таксама ўзнімаліся пытанні захавання гістарычная памяці беларусаў.