Шчырыя віншаванні Народнаму артсысту СССР - Генадзю Аўсяннікаву!

19 лютага
Шчырыя віншаванні Народнаму артсысту СССР - Генадзю Аўсяннікаву!

Дарагі Генадзь Сцяпанавіч, у светлы дзень Вашага Дня нараджэння, ад усяго калектыву нашага тэатра мы жадаем Вам моцнага здароўя, сілы духу і невычэрпнай творчай энергіі. Лёгкасць, з якой Вы кожны раз выходзіце на сцэну нашага тэатра натхняе не толькі сцэнічных партнёраў, але і гледачоў, у душы якіх Ваша творчасць пакідае толькі цёплыя ўспаміны. Няхай ажыццяўляюцца ўсе задуманыя планы, а жаданне тварыць і не пакідаць сцэну роднага тэатра суправаджае вас кожны дзень. Са святам!