Прапанова ад Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

19 лютага
Прапанова ад Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

14 студзеня 2022 года стартаваў продаж сертыфікатаў на "закрытую" праграму XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Продаж сертыфікатаў ажыццяўляецца за наяўны і безнаяўны разлік у касах ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск" і на сайце kvitki.by.
Сертыфікаты ў далейшым можна абмяняць на любыя білеты канцэртных праграм, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры.
У продажы падарункавыя сертыфікаты наміналам Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100.
Да кожнага сертыфіката наміналам 100 беларускіх рублёў аўтаматычна дадаецца яшчэ 31 рубель. Такім чынам, пры набыцці білетаў з выкарыстаннем сертыфіката дадзенага наміналу, пакупнік атрымлівае скідку на 1 білет у памеры 31 рубель.
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 18 ліпеня.