Першая прэм'ера ў 103 сезоне!

19 верасня
Першая прэм'ера ў 103 сезоне!

16 верасня адбылася прэм'ера спектакля -  «Гарачае сэрца» паводле А.Астроўскага ў рэжысёрскай пастаноўцы заслужанага дзеяча Рэспублікі Беларусь Валянціны Ераньковай.
Вялікі рускі драматург А.Н.Астроўскі (1823 – 1886) трэцяе стагоддзе з поспехам лідзіруе на тэатральных сцэнах. Сёння рэдка знойдзеш тэатр, дзе б не ставілі вялікага майстра, і кожны зварот да яго адкрывае новыя старонкі тлумачэння сюжэту, характараў і падрабязнасцяў быцця.
Валянціна Еранькова ўбачыла ў п'есе «Гарачае сэрца» тэатральную дамінанту, пашырыла жанр камедыі, прыўнесла ў яе азарт гульні і лірычныя ноты, убачыла вулічны тэатр, дзе няма межаў паміж тым, як жывуць і прайграюць сваё жыццё героі, напаўняючы яе недарэчнымі падрабязнасцямі, сітуацыямі, канфліктамі.
Тэатр жыцця ва ўсіх яго выявах нараджае фантазія рэжысёра. Не руйнуючы першакрыніцу, яна рэальнасць ператварае ў маскарад, які часам вырастае з простых бытавых дэталяў.
А можа пасля прагляду ў вас будуць іншыя пачуцці?

Запрашаем Вас на спектакль!