МНС нагадвае аб небяспецы выпадзення дзяцей з вокнаў

22 красавіка
МНС нагадвае аб небяспецы выпадзення дзяцей з вокнаў

Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, не рэдкасць у Беларусі. Асабліва часта аб трагічных выпадках, звязаных з падзеннем малых з вокнаў ці з дахаў, можна пачуць у канцы вясны, улетку і ў пачатку восені. Дзеці самастойна залазяць на падваконнік, выкарыстоўваючы ў якасці падстаўкі розныя прадметы мэблі. У лепшым выпадку дзіця абыдзецца моцным спалохам, а ў горшым - сітуацыя можа апынуцца трагедыяй. І як бы шмат аб гэтым не пісалі ў СМІ, статыстыка працягвае заставацца несуцяшальнай. Нажаль, дадзенае пытанне з года ў год не перастае быць актуальным і дзеці па-ранейшаму схільныя рызыцы апынуцца ў адчыненага акна, калі дарослых няма побач. Адбываецца гэта па розных прычынах: бацькі адышлі ці зусім адсутнічалі дома, дзеці гулялі або абапіраліся на маскітныя сеткі, не вытрымалі шклопакеты - здараецца рознае.
Каб пазбегнуць выпадкаў выпадзення з вокнаў:
- усталюйце блакатары адчынення вокнаў або спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзіцяці адкрыць акно больш чым на некалькі цаляў;
- выкарыстоўвайце абмежавальнікі адчынення вокнаў са сталёвым тросам, якія дазволяць адкрыць акно толькі на даўжыню троса;
- абсталёўвайце вокны спецыяльнымі накладнымі ручкамі на замку і з камплектам ключоў;
- адсуньце ад вокнаў усе віды мэблі і не пакідайце ў пакоі дзіцячыя стульчыкі і зэдлічкі;
- памятайце, што маскітныя сеткі не могуць утрымаць вагу дзіцяці! Дзіця ўспрымае яе як перашкоду і абапіраецца;
- не пакідайце вокны адкрытымі насцеж, калі ў кватэры дзіця;
- не дазваляйце дзіцяці гуляць на падваконніку.
Вядома, цалкам выключыць дзіцячы траўматызм немагчыма - ад няшчаснага выпадку, нажаль, не застрахаваны ніхто. Але задача бацькоў - максімальна засцерагчы сваё дзіця. Бо большасць траўмаў адбываецца па віне бацькоў - недаглядзелі, не растлумачылі. Вельмі важна для дарослых самім дэманстраваць дзецям бяспечны лад жыцця. Не забывайце, што паводзіны дарослага – прыклад для пераймання для дзіцяці.