Чакана гучна і да болю блізка (16+)

Рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч
Мастак Аляксандр Камянец
Харэограф Вадзім Дубовік
Кампазітар Андрэй Цалко
Пераклад Ксенія Даніленка
Прэм'ера – 25 лютага 2022 года
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 15
    красавіка
    19:00
    Пн
          Жыццё супрацоўніка банка рэзка змяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (народны артыст Беларусі Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей... Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэса:

сакавік 2022
люты 2022

Газета “Культура”