Тамара Нікалаева-Апіёк
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972).
Нарадзілася 18 сакавіка 1943 года ў вёсцы Ляды Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці.
У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Актрыса драматычнага тэатра і кіно" (курс У.А. Маланкіна).
З 1966 па 1975 год працавала ў складзе трупы Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра. У Купалаўскім тэатры служыць з 16 верасня 1975 года.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Вядучая ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Арына Панцеляймонаўна ("Жаніцьба" М. Гогаля);
- Бона Сфорца ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Пані Конці ("Час жыцця" О. Заградніка).