Вераснёвыя гастролі Купалаўскага тэатра

Дата: 14-27 верасня

У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запланаваў гастролі па гарадах Беларусі. Для сваіх гледачоў акцёры пакажуць лепшыя спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра!
Наша неўміручая "Паўлінка", візітоўка тэатра імя Янкі Купалы, 14 верасня прыедзе ў Смалявічы, 18 верасня пабывае ў Касцюковічах, а 20 верасня завітае ў Оршу. 19 і 21 верасня у Касцюковічах і ў Оршы адпаведна маленькія тэатралы і іх бацькі трапяць у чароўную атмасферу казкі "Гісторыя шакаладнага дрэва". А 27 верасня трупа Купалаўскага тэатра стане гасцямі горада Брэста і пакажа яго жыхарам спектаклі "Чорная панна Нясвіжа" і "Казка аб мёртвай царэўне...", загадкавыя і містычныя пастаноўкі.