У завяршэнні фестывалю - "Жаніцьба"

Дата: 25 жніўня

Ужо зусім хутка ў Барысаве завяршыцца трэці сезон культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”, які стаў адной з самых масштабных падзей года. Спецыяльна для жыхароў горада над Бярэзінай і гасцей фестывалю артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пакажуць спектакль “Жаніцьба” паводле аднайменнага твора М. Гогаля. Пастаноўка абяцае ўпрыгожыць насычаны фестывальны вечар і падарыць усім удзельнікам і гасцям фестывалю "Вытокі" мноства яркіх эмоцый!

Галерэя: