Тэатральны фестываль "Астроўскі ў Доме Астроўскага"

Дата: 14 красавіка 2023 года

У Маскве адбыўся XIII Міжнародны фестываль «Астроўскі ў Доме Астроўскага». Ён стаў знакавай падзеяй у тэатральным жыцці па некалькіх прычынах: па-першае, фестываль быў прымеркаваны да 200-годдзя са дня нараджэння класіка рускай літаратуры А.М. Астроўскага, па-другое, урачыста адзначалася 30-годдзе існавання самога фестывалю.
З 11 па 16 красавіка 2023 года Малы тэатр сустракаў гасцей з усёй Расіі і нават з-за мяжы: на гастролі ў Маскву прыехалі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нашы акцёры ў першы раз мелі гонар выступаць на легендарнай Гістарычнай сцэне Малага театра, перад маскоўскім гледачом яны паказалі спектакль па матывах дасціпнай п’есы Астроўскага «Гарачае сэрца». У выніку – поўная глядзельная зала, бурныя авацыі, усеагульнае захапленне гучаннем сакавітай беларускай мовы!

Галерэя: