Святкаванне Дня горада Наваполацка!

Дата: 8 чэрвеня

Восьмага чэрвеня трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з радасцю выступіла на сцэне Цэнтра культуры горада Наваполацка са спектаклем "Апошні атракцыён". Горад-юбіляр, якому некалькі дзён таму споўнілася 65 гадоў, цёпла прыняў артыстаў, зацікаўленыя твары і шчырыя ўсмешкі навапалачан надоўга натхнілі купалаўцаў. Прыязджаць у Наваполацк падчас святкавання Дня горада стала для акцёраў добрай традыцыяй, якую ў тэатры імкнуцца захоўваць. Мастацкі кіраўнік трупы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава шчыра павіншавала са сцэны квітнеючы горад і пажадала яго жыхарам быць заўсёды шчаслівымі і развівацца разам з маладым, але такім перспектыўным Наваполацкам.

Галерэя: