Доўгачаканы візіт у НДЦ "Зубраня"!

Дата: 25 жніўня

Сёння трупа Купалаўскага тэатра завітае ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня"! Між тэатрам і дзіцячым цэнтрам існуе моцная сяброўская сувязь, для артыстаў Купалаўскага стала добрай традыцыяй радаваць дзетак, якія прыязджаюць на адпачынак у "Зубраня", сваімі спектаклямі. У гэты цудоўны жнівеньскі дзень дзеці ўбачаць музычнае прадстаўленне "Музыка душы", дзе пачуюць выдатныя творы ў выкананні артыстаў аркестра Купалаўскага тэатра і пранікнуцца чароўнай атмасферай прыгажосці і дабра!

Галерэя: