Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

11 красавіка
Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Сёння, 11 красавіка, адзначаецца вялікая і сапраўды драматычная дата: Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Для Беларусі гэта асаблівы дзень, бо падчас вайны на тэрыторыі краіны было створана больш за 260 лагераў смерці, 170 гета, 500 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва. Трасцянец, Азарычы, Чырвоны Бераг, Лупалава... Да сённяшняга часу дакладна не ўстаноўлена колькасць чалавек, знішчаных там. Вязням канцлагераў давялося перажыць сапраўднае пекла, перацярпець голад, холад, хваробы, гвалт. У памяць пра іх пакуты на тэрыторыі Беларусі створана мноства мемарыялаў,  шмат з іх знаходзіцца ў Мінску: мемарыяльныя комплексы "Дразды", "Масюкоўшчына", "Яма", скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях" і іншыя.