15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка
Канстытуцыя - гэта асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і рэгулюе найважнейшыя грамадскія адносіны.
У гэтым годзе ўсебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечаная Дню Канстытуцыі, прымеркавана да 30-годдзя са дня прыняцця Асноўнага закону краіны.
З гэтай нагоды ва ўсіх гарадах Беларусі сёння прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы: дыялогавыя пляцоўкі, маладзёжныя акцыі, традыцыйнае ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь і гэтак далей.