Пісаравы імяніны (16+)
музычная камедыя па п'есе У. Галубка
Рэжысёр-пастаноўшчык | Павел Марыніч |
Мастакі-пастаноўшчыкі | Народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, Аляксандра Гранстрэм |
Прэм'ера – 20 сакавіка 2024
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.
Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага з Вас у нашым тэатры! Прыходзьце!Ролі выконваюць:
-
ПісарБарыс Цяцёркін
-
Яго ЖонкаТаіса Ввядзенская
-
Яго ЖонкаМарыя Аўтушка
-
ПанасПавел Дракін
-
Мар`я - яго ЖонкаТаццяна Гулевіч
-
Мар`я - яго ЖонкаЮлія Аўчыніна
-
ДзякСяргей Бірульчык
-
ДзякІлья Галушкін
-
ВучыцельІлья Крук
-
АбібокАнтон Нікішын
-
ЛупадзёрАртур Цыцура
-
Біч, СтаршыняАляксандр Пашкевіч
-
Яго ЖонкаАлена Мазгова
-
АўдоццяІнэса Іскакава
-
АўдоццяНаталля Шчарбакова
-
СядзелецАляксандр Гусеў
-
СядзелецСяргей Шырочын
-
Яго ЖонкаСвятлана Гусарава
-
ФельчарМіхаіл Світа
-
ФельчарАляксандр Даманцэвіч
Прэса:
сакавік 2024